Search
Тэндэнцыі ў вывучэнні працэсаў прафесійнага самавызначэння моладзі

View/ Open document files
Author
Date
2004Publisher
БрГТУUDC
37.013.46Citation
Кавалевіч, М. С. Тэндэнцыі ў вывучэнні працэсаў прафесійнага самавызначэння моладзі / М. С. Кавалевіч // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия: Экономика. – 2004. – № 3. – С. 153–158. – Бібліягр.: с. 158 (20 наз.).Abstract
У артыкуле аналізуюцца тэндэнцыі ў вывучэнні працэсаў прафесійнага смавызначэння навучэнскай моладзі. Паказана, як паралельна з пераходам грамадства на новы этап развіцця мяняўся змест паняцця “прафесійная арыентацыя”. Перш за ўсе, гэта праявілася ў пераасэнсаванні ступені актыўнасці самога вучня ў працэсе прафесійнага выбару, у адказе яго трактоўкі ў якасці аднабаковага ўздзеяння і пераходзе да разумення яго як узаемадзеяння роўнаадказных удзельнікаў. Цэнтральнае месца ў тэарэтычным кантэксце праблемы прафесійнага выбару заняла катэгорыя «прафесійнае самавызначэнне». Формы, метады, змест прафарыентацыйнай работы набылі вытворны характар і сталі разглядацца ў якасці сродкаў кіраўніцтва прафесійным самавызначэннем. Адбылося гэта зусім невыпадкова, а пад уздзеяннем постіндустрыяльных тэндэнцый грамадскага развіцця. Прадстаўлены ў артыкуле аналіз філасофскіх, псіхалагічных і педагагічных работ па праблеме прафесійнага выбару, якія адносяцца да розных перыядаў грамадскага развіцця паказаў, што акцэнт накіраванасці даследаванняў працягвае перамяшчацца ад прафесійнай асветы, прафесійнага ўздзеяння на асобу да актывізацыі асобы ў яе прафесійным самавызначэнні, выаванні адказнасці за зроблены выбар перад сабой і перад грамадствам. Гэта вызвана вялікай асобаснай і сацыяльнай значымасцю якасці прафесійнага самавызначэння для лесу кожнага выпускніка школы і грамадства ў цэлым.
Collection
- 2004 [67]

Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция-Некоммерчески») 4.0 Всемирная.