Поиск по всему репозиторию:
Салярная сiмволiка працоўнай абраднасцi беларусаў
Открыть/скачать файлы документа
Дата издания
2005Издательство
БрГТУУДК
398(882.6)Библиографическое описание
Малашук, I. М. Салярная сiмволiка працоўнай абраднасцi беларусаў / I. М. Малашук // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия: Гуманитарные науки. – 2005. – № 6. – С. 57–60.Аннотация
Мэтай дадзенай работы з’яўляецца даследаванне адлюстравання архетыпа сонца ў працоўнай абраднасці беларусаў. Выяўленне асаблівасцей светапогляду нашых далёкіх продкаў дазволіла б паўней і глыбей усвядоміць адметнасць менталітэту, самой нацыянальнай культуры беларусаў, важнейшыя заканамернасці яе развіцця. Гэтым, перш за ўсё, і вызначаецца актуальнасць артыкула. На прыкладзе працоўнай абраднасці разглядаюцца перажыткі старажытнага светапогляду, вызначаецца месца і роля сонца ў ранейшых касмалагічных уяўленнях. Тая акалічнасць, што ўсе разважанні пацвярджаюцца яскравымі прыкладамі са жніўных песень і песень восеньскага цыклу, сведчыць аб адметнасці месца архетыпа сонца ў філасофскай мадэлі Сусвету, створанай далёкімі продкамі. Таму ў працоўнай абраднасці сонца паўстае як адвечная міфалагічная крыніца цяпла, жыцця і ўраджаю, заступнік абяздоленых сялян-працаўнікоў, які пастаянна дапамагае ім у каханні, пры вырашэнні складаных сямейных пытанняў, мае нават пэўнае матэрыяльнае выражэнне ў выглядзе сонечна-залатога зерня, калосся, хлеба, або сплеценага на свята вянка-кола.
URI документа
https://rep.bstu.by/handle/data/14066Документ расположен в коллекции
- 2005 [49]
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция-Некоммерчески») 4.0 Всемирная.