dc.description.abstract | Чарнякоўскія бацюшкі - тэма несумненна цікавая, таму што яны самыя, так і іх сем’і амаль тры стагоддзі мелі ў нашай невялікай мясцовасці і ваколіцах дамінуючае значэнне. А іх роля ў духоўнай, культурнай і асветнай спадчыне невялікага рэгіёна - выдатная. Усе асноўныя жыццёвыя падзеі амаль 12-ці пакаленняў нашых людзей асвячаліся нашымі бацюшкамі. Людзі ім верылі, прыходзілі да споведзі, каяліся ў сваіх грахах, маліліся Богу разам з імі, слухалі іх пропаведзяў, сустракаліся падчас царкоўных святаў. Бацюшкі іх хрысцілі, вянчалі, праводзілі ў апошнюю дарогу... Памятайма, што кожны чарнякоўскі бацюшка пакінуў свой глыбокі след у жыцці кожнага пакалення тутэйшых людзей, аб’яднаных адным веравызнаннем і адною традыцыяй. Мы раскажам пра тры пакаленні свяшчэннікаў Сабаткоўскіх. | ru_RU |