dc.description.abstract | Мэтай дадзенай работы з’яўляецца даследаванне адлюстравання архетыпа сонца ў каляднай абраднасці беларусаў. Выяўленне асаблівасцей светапогляду нашых далёкіх продкаў дазволіла б паўней і глыбей усвядоміць адметнасць менталітэту, самой нацыянальнай культуры беларусаў, важнейшыя заканамернасці яе развіцця. Гэтым, перш за ўсё, і вызначаецца актуальнасць артыкула. На прыкладзе каляднай абраднасці разглядаюцца перажыткі старажытнага светапогляду, вызначаецца месца і роля сонца ў ранейшых касмалагічных уяўленнях. Тая акалічнасць, што ўсе разважанні пацверджаны яскравымі прыкладамі з зімовай абраднасці, сведчыць аб адметнасці месца архетыпа сонца ў філасофскай мадэлі Сусвету, створанай далёкімі продкамі. Нябеснае свяціла паўстае як адвечная крыніца жыцця, пладароддзя, адыгрывае першасную ролю для ажыццяўлення практычных земляробчых дзеянняў. | |